Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Пантыфік адкрые паседжанне Канферэнцыі Біскупаў у Італіі |
Святы Айцец
|
19.05.2014 15:25 |
Святы Айцец адкрые 19 мая ўвечары ў ватыканскай Сінадальнай зале паседжанне Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Працы 66-й Генеральнай асамблеі працягнуцца да чацвярга 22 мая.
Італьянскія іерархі абмяркуюць прапанаваныя папраўкі да статуту і рэгламенту епіскапату, а таксама «Кіруючыя прынцыпы для абвяшчэння Евангелля і катэхізацыі ў Італіі». Яны засяродзяцца на падрыхтоўцы да пазачарговай сесіі Сіноду Біскупаў у кастрычніку 2014 г. Будуць абмяркоўвацца таксама тэмы, якія тычацца душпастырства, місіянерства і адукацыі. На парадку дня стаіць шэраг юрыдычна-адміністрацыйных і фінансавых пытанняў, звязаных у прыватнасці з адабрэннем бюджэту Канферэнцыі Біскупаў і размеркаваннем сродкаў.
Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.