Святы Айцец: сэрца хрысціяніна павінна быць сталым, а не кідацца з аднаго месца ў іншае |
Святы Айцец |
19.05.2014 15:48 |
У гаміліі Пантыфік сканцэнтраваўся на асобе св. Паўла, які пастаянна абвяшчаў Евангелле, бо Святы Дух даў яму настойлівасць сэрца. Апостал увесь час вандраваў з аднаго месца ў іншае, але яго сэрца было сталым. «І ў нас так шмат сітуацый, у кожнага з нас. Мы знаходзімся пасярод многіх падзей, якія пераносяць нас з аднаго месца ў іншае, але мы павінны прасіць аб ласцы сталасці сэрца», — заклікаў Папа. Ён адзначыў, што сэрца св. Паўла было замацавана ў Евангеллі. «Такім чынам, кожны з нас, калі мы хочам у нашым жыцці знайсці трываласць, павінен звярнуцца да Святога Духа, які знаходзіцца ў нашым сэрцы з моманту хросту. Святы Дух дае нам сілу, стабільнасць, каб рухацца наперад у жыцці пасярод шматлікіх падзей, — сказаў Францішак. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |