| Пантыфік пра розніцу паміж супакоем Святога Духа і супакоем грошы і ўлады |
| Святы Айцец |
| 20.05.2014 17:16 |
|
Пантыфік супрацьпаставіў спакою, які даюць рэчы гэтага свету — грошы, улада, ганарыстасць — спакой, што дае чалавеку Святы Дух. Першы заўсёды эфэмерны — сёння ты багаты і важны, а заўтра ніхто. Другі, які ніхто не можа адабраць, з’яўляецца спакоем вечным. Папа спаслаўся на сённяшняе Евангелле, дзе Езус удзяляе свой спакой вучням. «Спакой Хрыста з’яўляецца асабовым, гэта Святы Дух!», — падкрэсліў ён, «гэта асоба, гэта вялікі дар». «Калі Святы Дух ёсць у нашым сэрцы, ніхто не можа адабраць у яго спакою. Ніхто! Гэта канчатковы спакой! Наша заданне — ахоўваць яго. Гэта вялікі спакой, спакой не мой, але іншай Асобы, якая мне дае яго, Асобы, якая знаходзіцца ў маім сэрцы і суправаджае мяне па жыцці. Гэтым спакоем абдарыў мяне Бог», — прамовіў Пантыфік. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|


Хто адкрывае сэрца на дзейнасць Святога Духа, будзе мець трывалы і бясконцы спакой, у адрозненне ад тых, хто вырашыў даверыцца спакою, прапанаванаму грашыма або ўладай, падкрэсліў 20 мая Папа Францішак падчас гаміліі на ранішняй св. Імшы.
для друку
Ватыканскае радыё