Пантыфік будзе ўдзельнічаць у вялікім спартыўным свяце |
Святы Айцец
|
23.05.2014 15:10 |
Папа Францішак прыме ўдзел у вялікім спартыўным свяце, якое 7 чэрвеня 2014 г. пройдзе на плошчы св. Пятра і блізкіх да яе вуліцах. Мерапрыемства арганізавана Канферэнцыяй Біскупаў Італіі з нагоды 70-годдзя Італьянскага спартыўнага цэнтра — грамадскай арганізацыі, дзейнасць якой грунтуецца на хрысціянскіх каштоўнасцях і заключаецца ў спрыянні выхаванню праз спорт.
У свяце прымуць удзел каля 50 тыс. чалавек — моладзь, дзеці, трэнеры, арбітры, кіраўнікі спартыўных клубаў і араторыяў.
З самай раніцы на вуліцы перад ватыканскай плошчай будуць адкрыты пляцоўкі для гульні ў валейбол, міні-футбол, баскетбол, татамі для аматараў баявых мастацтваў, дзе моладзь з розных куткоў Італіі зможа весела праводзіць час. Затым, на плошчы св. Пятра пачнецца мерапрыемства з удзелам музыкантаў, спевакоў, спартсменаў, які нагадаюць пра чалавечае аблічча спартыўнай дзейнасці, якое часта застаецца незаўважным у сферы прафесійнага спорту, але яскрава прысутнічае ў сферы аматарскага. Бліжэй да вечара да іх далучыцца Папа Францішак, які падзеліцца ўспамінамі пра ролю спорту ва ўласным жыцці і звернецца да прысутных з прамовай.
|