Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак заклікаў, каб Іерусалім заставаўся «горадам міру»
Святы Айцец
26.05.2014 10:35

Папа Францішак заклікаў, каб Іерусалім заставаўся “горадам міру” і перастаў быць месцам працяглых канфліктаў. Падчас прывітальнай цырымоніі ў Міжнародным аэрапорце Тэль-Авіва 25 мая, куды Папа прыбыў пасля палестынскай часткі свайго падарожжа па Святой Зямлі, ён выступіў з просьбай да палітыкаў “зрабіць усё магчымае для пошуку справядлівых вырашэнняў складаных праблем, каб ізраільцяне і палестынцы маглі жыць у міры”.

Святы Айцец падкрэсліў, што не існуе альтэрнатывы для шляху дыялогу, паяднання і міру, адзначыў, што “дзяржава Ізраіль мае права на існаванне і жыццё ва ўмовах міру і бяспекі ў міжнародна прызнаных межах”, але таксама “павінна прызнавацца тое, што палестынскі народ мае права на суверэнную радзіму, годнае жыццё і свабоднае перамяшчэнне”. “Няхай вырашэнне пытання “дзвюх дзяржаў” стане рэальнасцю, а не застаецца толькі марай”, - сказаў Папа.

Пантыфік прызнаўся, што асабліва хвалюючым для яго момантам падчас знаходжання ў Ізраілі будзе візіт у мемарыял Халакосту “Яд ва-Шэм”. Папа заклікаў, каб падобныя злачынствы больш ніколі не паўтараліся ў гісторыі чалавецтва.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.