Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Cвяты Айцец: хрысціянская радасць ачышчаецца штодзённымі выпрабаваннямі
Святы Айцец
30.05.2014 17:17

Ваш смутак зменіцца ў радасць — гэта абяцанне Езуса было ў цэнтры ўвагі Папы Францішка падчас гаміліі на ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 30 мая 2014 г. Пантыфік адзначыў, што «не ўсё жыццё — свята», людзі пакутуюць ад хваробаў, праблем у сям’і, недахопу грошай і многіх іншых рэчаў. Але, перш за ўсё, гэтым асобам Езус кажа: «Не бойцеся!». Многія, на думку Пантыфіка, імкнуцца да такой радасці, ад якой у душы можа застацца толькі смутак і пустка. Яны ўзнікаюць, калі ідзем кепскім шляхам, калі ідзем, каб «набываць радасць, весялосць, якія паходзяць ад гэтага свету» і з’яўляюцца грэшнымі.

 Пантыфік адзначыў, што хрысціянская радасць — іншая. Гэта «радасць у надзеі», якая не мінае. «У момант выпрабавання мы яе не бачым. Гэта радасць, якая ачышчаецца выпрабаваннямі і нават выпрабаваннямі штодзённымі», — сказаў ён. Езус, каб патлумачыць вучням словы пра смутак, які перамяняецца ў радасць, прывёў прыклад жанчыны, якая нараджае дзіця. «Сапраўды, нараджаючы, жанчына шмат пакутуе, але, калі дзіця нараджаецца, забываецца пра гэта. Тое, што застаецца — гэта радасць Езуса, ачышчаная радасць», — сказаў Папа. Паводле Яго, радасць схавана ў жыццёвых момантах, яна не адчуваецца падчас пераадолення праблем — прыходзіць потым. Таму Касцёл заклікае сённяшніх людзей не баяцца і дзяліцца з іншымі надзеяй, адзначыў Пантыфік, і заклікаў заўсёды быць мужнымі ў выпрабаваннях і памятаць, што пасля цемры заўсёды наступае святло.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, AYU

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.