Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Франішак: Езус моліцца за нас да Айца, паказваючы свае раны
Святы Айцец
04.06.2014 14:58
Езус моліцца за кожнага з нас, паказваючы Айцу свае раны, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты 3 чэрвеня 2014 г. Пантыфік падкрэсліў, што Хрыстус — наш абаронца, і заступаецца за нас нават тады, калі мы гэтага не ўсведамляем ці шмат грашым. Сённяшнія літургічныя чытанні, паводле Папы, прадстаўляюць нагоду, каб падумаць пра Яго малітву заступніцтва. Езус, перад тым як пайсці ў Аліўны сад, напярэдадні мукі, звярнуўся да Айца з такімі словамі: «Я прашу за іх», заўважыў Папа. «Езус просіць за нас», — адзначыў ён і падкрэсліў, што Хрыстус просіць Бога не за свет, але «за нас» — «просіць за свой Касцёл». «Апостал Ян, думаючы пра гэта і нагадваючы нам, што з’яўляемся вялікімі грэшнікамі, кажа: не грашыце, а калі хто зграшыць, то мы маем Заступніка перад Айцом, які за нас моліцца, абараняе перад Айцом, апраўдвае нас. Я думаю, мы павінны шмат думаць пра гэту праўду, гэту рэчаіснасць: у гэты момант Езус моліцца за мяне», — сказаў Пантыфік.


Папа Францішак заклікаў прасіць Езуса аб малітве, калі маем праблемы ў розных сітуацыях: у парафіі, дома, у сям’і. «А як сёння моліцца Езус? Я думаю, што не кажа шмат Айцу», — адзначыў Папа.

«Ёсць нешта, што Езус робіць сёння. Я перакананы, што Ён так робіць. Ён паказвае Айцу свае раны, і просіць за нас нібыта кажучы: «Ойча, гэта іх кошт! Дапамажы ім, абарані іх. Яны Твае дзеці, якіх Я збавіў праз гэта. Бо інакш не зразумела, чаму Езус пасля ўваскрасення меў хвалебнае і цудоўнае цела, на якім не было сінякоў і знакаў ад бічавання, але былі раны. Пяць ранаў. Чаму Езус захацеў забраць іх на Неба? Каб маліцца за нас. Каб паказваць Айцу кошт: «гэта кошт, і зараз не пакідай іх адных. Дапамажы ім», — сказаў Папа.

Папа Францішак заклікаў вернікаў памятаць пра такую малітву Езуса і калі ў патрэбах і праблемах, прасіць Хрыста маліцца да Айца такім чынам.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.