| Святы Айцец: пабожнасць падштурхоўвае служыць іншым |
| Святы Айцец |
| 04.06.2014 15:16 |
Сваю катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 4 чэрвеня 2014 г. Папа Францішак прысвяціў дару Святога Духа, які «часта разумецца няправільна і павярхоўна, але датычыцца самага сэрца нашай ідэнтычнасці і нашага хрысціянскага жыцця», а менавіта — дару пабожнасці. Паводле Пантыфіка, пабожнасць адлюстроўвае прыналежнасць да Бога і глыбокую сувязь з Ім, сувязь, «якая дае сэнс усяму чалавечаму жыццю і якая трымае ў моцным адзінстве з Ім, таксама ў цяжкія і трывожныя моманты». Папа Францішак падкрэсліў, што гэта сувязь з Панам не павінна разумецца ў якасці абавязку ці прымусу, бо нараджаецца ўнутры чалавека. «Гаворка ідзе пра адносіны, якія перажываюцца ад сэрца. Гэта наша сяброўства з Богам, якое нам дорыцца Богам, сяброўства, якое змяняе наша жыццё і напаўняе нас энтузіязмам і радасцю. Па гэтай прычыне дар пабожнасці нарадажае ў нас, перш за ўсё, удзячнасць і радасць», — падкрэсліў Папа.
Паводле Пантыфіка, такая сувязь з Панам адпавядае сапраўднаму рэлігійнаму духу — самаму сапраўднаму сэнсу рэлігійнага жыцця і адарацыі. «Калі Святы Дух дазваляе нам адчуваць прысутнасць Пана і ўсю Яго любоў да нас, Ён сагравае сэрца і амаль натуральным чынам падштурхоўвае нас да малітвы і цэлебрацыі. Пабожнасць, такім чынам, гэта сінонім сапраўднага рэлігійнага духа, сыноўні давер да Бога, здольнасць маліцца да Яго з любоўю і прастасцю, уласцівымі асобам з пакорным сэрцам», — сказаў Святы Айцец. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |


Сваю катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 4 чэрвеня 2014 г. Папа Францішак прысвяціў дару Святога Духа, які «часта разумецца няправільна і павярхоўна, але датычыцца самага сэрца нашай ідэнтычнасці і нашага хрысціянскага жыцця», а менавіта — дару пабожнасці. Паводле Пантыфіка, пабожнасць адлюстроўвае прыналежнасць да Бога і глыбокую сувязь з Ім, сувязь, «якая дае сэнс усяму чалавечаму жыццю і якая трымае ў моцным адзінстве з Ім, таксама ў цяжкія і трывожныя моманты». Папа Францішак падкрэсліў, што гэта сувязь з Панам не павінна разумецца ў якасці абавязку ці прымусу, бо нараджаецца ўнутры чалавека. «Гаворка ідзе пра адносіны, якія перажываюцца ад сэрца. Гэта наша сяброўства з Богам, якое нам дорыцца Богам, сяброўства, якое змяняе наша жыццё і напаўняе нас энтузіязмам і радасцю. Па гэтай прычыне дар пабожнасці нарадажае ў нас, перш за ўсё, удзячнасць і радасць», — падкрэсліў Папа.
для друку
Ватыканскае радыё