Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: мы павінны бачыць і шанаваць глыбокія раны на сэрцах армян |
Святы Айцец |
05.06.2014 16:13 |
![]() Таксама каштоўным з’яўляецца ўдзел іерарха і прадстаўнікоў Кілікійскага Каталікасата ў працы Змешанай камісіі па дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі. «Ваша Святасць прадстаўляе частку хрысціянскага свету, глыбока пазначанага гісторыяй выпрабаванняў і пакутаў, з адвагай прынятых з любові да Бога. Армянская Апостальская Царква была вымушана стаць пілігрымуючым народам, асаблівым чынам перажываючым уласны шлях у накірунку Божага Валадарства. Гісторыя эміграцыі, пераследаў і мучаніцтва шматлікіх вернікаў пакінула глыбокія раны ў сэрцах усіх армян. Мы павінны іх бачыць і шанаваць, як раны на целе самаго Хрыста. Менавіта таму яны і з’яўляюцца матывам непарушнай надзеі і даверу да прадбачлівай міласэрнасці Айца», — сказаў Пантыфік. Давер і надзея — вось чаго, на думку Папы, патрабуюць вызнаўцы Хрыста на Блізкім Усходзе, якія жывуць на тэрыторыях, пазначаных канфліктамі і насіллем. Іх патрабуюць таксама хрысціяне, якія, хоць і не перажываюць такога роду цяжкасцяў, часта рызыкуюць згубіцца ў пустыні абыякаваці і забыцця на Бога. Пасля сустрэчы і абмену падарункамі Францішак і Арам І супольна маліліся ў капліцы Апостальскага палацу. Кілікійскі Каталікасат, галоўная сядзіба якога знаходзіцца ў Антэліясе, недалёка ад ліванскага Бейрута, з’яўляецца часткай Армянскай Апостальскай Царквы. Ён прызнае ганаровае першынства Эчміадзінскага Каталікасата, кіраўніком якога з’яўляецца Каталікос ўсіх Армян і Вярхоўны Патрыярх Армянскай Апостальскай Царквы Гарэгін ІІ. З апошнім папа Францішак сустракаўся ў Ватыкане 8 мая 2014 г. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.