Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак развітаўся з памерлым кардыналам
Святы Айцец
06.06.2014 07:33

Папа ўзначаліў 5 чэрвеня абрад апошняга развітання пасля пахавальнай св. Імшы па памерлым 2 чэрвеня кардынале Дурайсамі Саймане Лурдусамі. Былому прэфекту Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў было 90 гадоў.

Эўхарыстыю ўзначаліў у базыліцы св. Пятра кардынал Анджэла Садана. “На працягу 20 гадоў прысвячаў сваю энергію для вялікай справы евангелізацыі народаў, пасля чаго, дасведчаны хваробай, працягваў служыць Касцёлу малітвай і цярпеннем з вялікім спакоем”, - сказаў аб памерлым дэкан Калегіі кардыналаў у сваёй гаміліі.

Кардынал Лурдусамі займаў пасаду прэфекта Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў з 1985 г., але быў вымушаны адмовіцца ад яе ў 1991 г. па стане здароўя. Пурпурат быў спецыялістам у галіне кананічнага права. Будучы святаром, займаўся журналісцкай дзейнасцю і душпастырствам студэнтаў. У Рыме пачаў працу ў 1971 г. Быў сакратаром Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, старшынёй Папскіх місійных ініцыятыў і віцэ-канлерам Папскага ўніверсітэта “Урбаніянум”. Кардынальскі берэт ён атрымаў з рук св. Яна Паўла ІІ у 1985 г.

Пасля смерці іерарха Калегія кардыналаў налічвае 214 членаў, з якіх 119 маюць права голасу на канклаве.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.