Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік наведае мемарыял у памяць ахвяраў І Сусветнай вайны |
Святы Айцец |
08.06.2014 11:41 |
Пантыфік здзейніць падарожжа 13 верасня 2014 г., аб чым паведаміў падчас сустрэчы з членамі Корпуса карабінераў на плошчы св. Пятра 6 красавіка 2014 г. Вайсковы мемарыял у Рэпідульі знаходзіцца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія і ўяўляе сабой вялікія манументальныя могілкі, на якіх пахаваны каля 100 тыс. італьянскіх вайскоўцаў, што загінулі падчас І Сусветнай вайны. Штогод тут узгадваюць ахвяраў гэтага крывавага канфлікту ў прысутнасці найвышэйшага палітычнага кіраўніцтва Італіі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.