Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: «Калі Пан жадае даверыць нам місію — Ён рыхтуе нас да гэтага» |
Святы Айцец |
13.06.2014 13:44 |
![]() «Калі Пан жадае даверыць нам місію, працу — ён нас рыхтуе да гэтага. Рыхтуе выконваць яе добра, як рыхтаваў Іллю. Важна не тое, што ён сустрэў Пана: не, з гэтым усё ў парадку. Тут важны ўвесь шлях да місіі, якую Пан нам давярае. У гэтым адрозненне паміж апостальскай місіяй, якую Пан дае і (...) чалавечым, годным, добрым заданнем. Калі Пан нам давярае місію, заўсёды уводзіць у працэс — працэс ачышчэння, праніклівасці, паслухмянасці, малітвы», — сказаў Папа. У такой сітуацыі, на думку Святога Айца, важна захоўваць вернасць Пану, дазволіць Яму весці сябе. Францішак заклікаў прасіць Бога аб ласцы адкрытасці на штодзённую падрыхтоўку да сведчання аб збаўленні прынесеным Хрыстом. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.