| Святы Айцец заклікае быць салідарнымі з бежанцамі |
| Святы Айцец |
| 18.06.2014 15:25 |
|
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 18 чэрвеня 2014 г. Пантыфік нагадаў, што колькасць бежанцаў у свеце расце, «і ў гэтыя апошнія дні, наступныя тысячы людзей былі вымушаны пакінуць свае дамы для выратавання». Папа звярнуў увагу на тое, што мільёны сем’яў бежанцаў розных веравызнанняў знаходзяцца ў многіх краінах свету, перажываюць драматычныя гісторыі і маюць раны, якія складана будзе залячыць. «Станем для іх блізкімі, падзяляючы іх страх і няўпэўненасць у будучыні і канкрэтным чынам аблегчым іх пакуты. Няхай Пан падтрымлівае асоб і структуры, якія з шчодрасцю працуюць, гарантуючы бежанцам гасціннасць і годнасць, даючы ім нагоды для надзеі», - заклікаў Папа Францішак. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|


Папа Францішак нагадаў, што 20 чэрвеня 2014 г. будзе адзначацца Сусветны дзень бежанца, які міжнародная супольнасць прысвяціла людзям, вымушаным пакінуць родную зямлю і ўцякаць ад канфліктаў і пераследаў.
для друку
Ватыканскае радыё