Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа наведаў палеатыўны цэнтр у дыяцэзіі Касана-ала-Ёніё |
Святы Айцец
|
21.06.2014 15:34 |
21 чэрвеня Святы Айцец наведаў невялікі палеатыўны цэнтр “Святы Джузэпэ Маскаці” ў Касана-ала-Ёніё. Папа Францішак пачаў душпастырскі візіт на поўдзень Італіі.
Пантыфік накіраваўся ў палеатыўны цэнтр адразу пасля прывітальнай сустрэчы з кіраўніцтвам і жыхарамі горада, якая адбылася на мясцовым футбольным полі, дзе прызямліўся яго верталёт. У хоспісе, разлічаным на 10 невылечна хворых пацыентаў, у дадзены момант пражываюць 9. Перш чым наведаць іх, Папа прывітаў супрацоўнікаў установы і іх сем’і.
Разам са Святым Айцом па палатах прайшлі арцыбіскуп Касана-ала-Ёніё Нунцыо Галанцінo, дырэктар хоспіса і ватыканская дэлегацыя, якая прыбыла з Папам. Разам з хворымі Пантыфік падтрымаў і іх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.