Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак сустрэўся з групай маладых астраномаў
Святы Айцец
26.06.2014 16:53
26 чэрвеня Папа Францішак сустрэўся з групай маладых астраномаў, якія прымалі ўдзел у сёлетняй летняй школе, арганізаванай пры Ватыканскай абсерваторыі. «На працягу амаль цэлага месяца вы былі заняты не толькі вывучэннем галактык, пад кіраўніцтвам экспертаў у гэтай сферы, але таксама дзяліліся вашымі культурнымі і рэлігійнымі традыцыямі, даючы цудоўнае сведчанне дыялога і гарманічнага суіснавання», - адзначыў Пантыфік. Ён нагадаў пра важнасць сяброўства і пажадаў, каб усе народы мелі магчымасць доступу да навуковай фармацыі і даследванняў. «Жадаю, каб ўсе народы маглі карыстацца плёнамі навукі»,— сказаў Пантыфік.

Летняя школа пры Ватыканскай абсерваторыі праводзіцца з 2000 г. Сёлета ў ёй прынялі ўдзел 25 маладых астраномаў з 23 краін. Яны былі абраны амаль з сотні кандыдатаў. Пад кіраўніцтвам высокакваліфіканых экспертаў і выкладчыкаў, на працягу чатырох тыдняў маладыя даследчыкі прайшлі курс пад назвай «Галактыкі блізкія і далёкія, новыя і старажытныя».

Паводле Папы Францішка, летняя школа «стала месцам, у якім моладзь вядзе дыялог, супрацоўнічае і дапамагае адно аднаму ў пошуку праўды, якая канкрэтызуецца, у дадзеным выпадку, у вывучэнні галактык». «Гэта простая і канкрэтная ініцыятыва паказвае, як навукі могуць быць адпаведнымі і эфектыўнымі прыладамі для спрыяння міру і справядлівасці», — сказаў Святы Айцец.

Паводле слоў Папы, Касцёл радуецца навуковаму прагрэсу, які паказвае велізарны патэнцыял, дадзены Богам чалавечаму розуму, як маці радуецца і ганарыцца, калі яе дзеці ўзрастаюць у «мудрасці, гадах і ласцы».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.