Святы Айцец: у любові Стварыцеля няма ані грама пасіўнасці |
Святы Айцец |
27.06.2014 17:18 |
![]() «Можна сказаць, што сёння свята любові Божай у Езусе Хрысце, любові Божай да нас, любові Божай у нас», — сказаў Папа. Паводле слоў Святога Айца, у любові Стварыцеля да сваіх стварэнняў няма ані грамa пасіўнасці: Ён не чакае – а дае, не кажа – а робіць. На думку Пантыфіка, існуюць дзве рысы любові. Першая заключаецца ў тым, каб больш даваць, чым браць. Другая: больш любові ў справах, чым у словах. Любоў заўсёды перадаецца і атрымліваецца ад тых, хто нас любіць, яна заўсёды ажыўляе і дазваляе расці, падкрэсліў Святы Айцец. Каб «зразумець любоў Божую», чалавеку неабходна стаць маленькім, перакананы Папа. Майсей быў абраны Богам менавіта па прычыне таго, што быў «самым малым у народзе», а ў Евангеллі, Езус дзякаваў Айцу, за тое, што схаваў Божыя справы ад вялікіх і адкрыў маленькім, нагадаў Папа Францішак. «Не бойся, Я з табой, Я трымаю цябе за руку». – усе гэтыя словы Пана дапамагаюць зразумець таямніцу любові, якую Ён мае да нас. І калі Езус казаў пра сябе, то адзначаў, што з’яўляецца «ціхім і пакорным сэрцам». «Таксама і Ён, Сын Божы, становіцца маленькім, каб прыняць любоў Айца»,— сказаў Папа. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|