Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік выступае за поўнае разбраенне
Святы Айцец
02.07.2014 16:03
Папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў канферэнцыі па Канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах, якая праходзіла ў Мазамбіку. Пантыфік лічыць, што супрацьпяхотныя міны з’яўляюцца зброяй подлых баязліўцаў, відам узбраення бесчалавечнага і безадказнага. Нанесеная ім шкода нагадвае нам, што выкарыстанне зброі, асабліва супрацьпяхотных мін, гэта паражэнне для ўсіх. Папскае пасланне прачытаў падчас форуму Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал П'етра Паралін. Пантыфік нагадаў, што супрацьпяхотныя міны ўсцяж уплываюць на жыццё многіх сем’яў, супольнасцяў і цэлых краін. Яны жывуць у пастаянным страху, нават калі ўзброеныя канфлікты скончваюцца. Гэта ўплывае на паўсядзённае жыццё і перашкаджае супакою.

Святы Айцец заклікаў усіх адказных асоб, каб раз і назаўжды вырашылі праблему супрацьпяхотных мін. Ліквідацыя гэтай зброі павінна быць узорам для іншых працэсаў раззбраення, у прыватнасці ў дачыненні да ядзернай зброі і іншых відаў узбраення, якія ў цэлым не павінны існаваць, лічыць Папа Францішак.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.