Пантыфік да моладзі ў Кастэльпетроза: «Імкніцеся да шчасця!» |
Святы Айцец
|
06.07.2014 16:29 |
“Культура часовасці не бярэ пад увагу нашай свабоды, але пазбаўляе нас нашага сапраўднага прызначэння, нашых мэтаў, самых сапраўдных і аўтэнтычных. Гэта жыццё фрагментаванае”, - звярнуў увагу Святы Айцец падчас сустрэчы з моладдзю ў Кастэльпетроза. 5 ліпеня праходзіў візіт Папы Францішка ў італьянскі рэгіён Малізэ.
Пантыфік заклікаў маладых людзей нікому не дазволіць скрасці жаданне будаваць у жыцці рэчы вялікія і трывалыя. “Імкніцеся да шчасця! Майце мужнасць пераадолець свае абмежаванні і паставіць усё сваё жыццё на Езуса!” - сказаў Папа.
Па словах Пантыфіка, ва ўмовах ціску падзей і моды мы не можам спадзявацца выключна на свае сілы, але павінны ісці разам з Езусам. Папа дадаў, што Бог нястомна даруе грахі, калі мы звяртаемся да Яго з пакорай і даверам.
Святы Айцец таксама спаслаўся на цяжкасці маладых людзей, якія не маюць магчымасці вучыцца і працаваць, адзначыў, што нельга згубіць цэлае пакаленне маладых людзей, і заклікаў ствараць новыя працоўныя месцы. Інакш, на думку Пантыфіка, гэта можа скончыцца катастрофай.
Папа запрасіў моладзь перад абліччам цяжкасцяў заўсёды звяртацца да Маці Божай.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|