Папа зацвердзіў рашэнні па беатыфікацыйных справах |
Святы Айцец |
09.07.2014 12:40 |
Гаворка ідзе пра партугальскага біскупа, які працаваў у Бразіліі, Антоніо Ферэйра Вікоса з Кангрэгацыі Місій, памерлага ў 1875 г.; іспанца кс. Сатурніна Лопеса Навоа, сузаснавальніка Кангрэгацыі бедных сясцёр ад пакінутых старых, памерлага ў 1905 г.; французскага салезіяніна айца Жозэфа Агюста Арыбата, памерлага ў 1963 г.; кармэлітанку з Францыі сястру Марыю Вераніку ад Мукі Езуса, заснавальніцу Інстытута сясцёр апостальства Кармэлю, памерлую ў 1906 г.; італьянку Элену да-Персіко, заснавальніцу Інстытута апостальскага жыцця дачок Каралевы Апосталаў, памерлую ў 1948 г.; сястру Гаэтану ад Найсвяцейшага Сакрамэнту з Італіі, заснавальніцу і першую генеральную настаяцельніцу Кангрэгацыі бедных дачок св. Гаэтана, памерлую ў 1935 г.; свецкага верніка італьянца Марчэло Кандзіа, памерлага ў 1983 г. (AG) |