Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Пантыфік заклікаў да братэрства ў спорце |
| Святы Айцец |
| 10.07.2014 17:18 |
Папа Францішак у сваёй малітоўнай інтэнцыі на ліпень ускосна спасылаецца на Чэмпіянат свету па футболе, які завершыцца ў бліжэйшую нядзелю ў Бразіліі. «Спорт заўсёды павінен быць магчымасцю для братэрства і чалавечага росту», - гучыць папская інтэнцыя, скіраваная да ўсіх католікаў. Другая інтэнцыя Папы тычыцца ролі свецкіх у Касцёле і евангелізацыі.
Як адзначаецца, трэба маліцца аб тым, каб «Святы Дух падтрымліваў працу свецкіх вернікаў, якія абвяшчаюць Евангелле ў самых бедных краінах».На футбольны Кубак свету Папа спаслаўся з першага дня яго правядзення. «Я жадаю ўсім цудоўнага футбольнага чэмпіянату, спаборніцтваў у духу сапраўднага братэрства», - напісаў Пантыфік месяц таму ў «твітары». Больш яскрава Папа выказаўся ў сваім відэапасланні, якое паказала бразільскае тэлебачанне. Святы Айцец пажадаў адмовіцца ад эгаізму, расізму і нецярпімасці і нагадаў, што футбол з’яўляецца «школай умацавання культуры, сустрэчы згоды і міру паміж народамі». (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Папа Францішак у сваёй малітоўнай інтэнцыі на ліпень ускосна спасылаецца на Чэмпіянат свету па футболе, які завершыцца ў бліжэйшую нядзелю ў Бразіліі. «Спорт заўсёды павінен быць магчымасцю для братэрства і чалавечага росту», - гучыць папская інтэнцыя, скіраваная да ўсіх католікаў. Другая інтэнцыя Папы тычыцца ролі свецкіх у Касцёле і евангелізацыі.
Як адзначаецца, трэба маліцца аб тым, каб «Святы Дух падтрымліваў працу свецкіх вернікаў, якія абвяшчаюць Евангелле ў самых бедных краінах».
для друку
Ватыканскае радыё