Святы Айцец да эканамістаў: выратаваць чалавека і надаць яму ізноў цэнтральнае месца |
Святы Айцец |
14.07.2014 16:35 |
Таксама Папа адзначыў, што, калі чалавек не стаіць у цэнтры эканамічнай сістэмы, у ёй заўсёды будуць пераважаць няроўнасці. «Чаго можна чакаць, калі чалавек губляе сваю чалавечнасць? Гаворачы звычайнай мовай, вяртаецца палітыка, сацыялогія і дзейнасць адчужэння», - сказаў Пантыфік, тлумачачы, што гаворка ідзе аб непрыняцці дзяцей, паколькі прынамсі ў Еўропе драматычны ўзровень нараджальнасці; непрыняцці пажылых людзей, таму што яны становяцца непатрэбнымі. «А зараз? Выкідваецца цэлае пакаленне маладых, і гэта самае горшае», - перакананы Папа Францішак. Пантыфік заўважыў, што статыстыка гаворыць пра каля 75 млн. беспрацоўных, маладзейшых за 25 гадоў, і нагадаў, што гэта пакаленне “ні-ні”, гэта значыць, што яны ні вучацца, ні працуюць. Яны проста не маюць магчымасці рабіць гэтага, сказаў са шкадаваннем Святы Айцец. Сярод 70 гасцей форуму былі прадстаўнікі міжнародных арганізацый, навукоўцы і супрацоўнікі буйных карпарацый. Ён быў арганізаваны Папскай радай «Iustitia et Pax» у супрацоўніцтве з Дзяржсакратарыятам Святога Пасаду для абмеркавання аднаго з ключавых пытанняў паслясінадальнай адгартацыі «Evangeliі Gaudium». У заключэнне сустрэчы Святы Айцец прысутнічаў на абедзе з яе ўдзельнікамі.
У арганізацыі семінару Папскай радзе дапамагалі Сусветны банк, Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця і ўстановы ААН, якія займаюцца сацыяльна-эканамічнымі пытаннямі. Падставай стала таксама навучанне Папы Францішка, які часта звяртаецца да пытання агульнага дабра і патрэбы ў эканамічнай сістэме, якая інтэгруе ў сябе ўсіх людзей. |