Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папу Францішка ў чарговы раз запрасілі наведаць Мексіку |
Святы Айцец |
16.07.2014 16:22 |
![]() Ватыканскі іерарх быў прыняты ў Нацыянальным палацы, рэзідэнцыі ўрада. Прэзідэнт Мексікі ужо запрашаў Пантыфіка асабіста падчас свайго візіту ў Ватыкан. Ён прадставіў тады Папу Францішку прапановы свайго ўрада па рэформах, якія датычаць грамадскага развіцця краіны. «Зараз застаецца вызначыць дні, даты і магчымасць здзейсніць такі візіт. Мексіканскі народ не можа дачакацца Яго Святасці. Я спадзяюся, што ён пажадае ўшанаваць нас сваёй прысутнасцю ў найбліжэйшай будучыні», — сказаў Пенья Ньета. Таксама кардынал Паралін узгадаў гэтае пытанне ў гутарцы з журналістамі перад сустрэчай з Прэзідэнтам. Іерарх падкрэсліў, што Папа вельмі зацікаўлены запрашэннем, скіраваным да яго як праз мексіканскіх біскупаў, так і праз кіраўніцтва краіны. «Я думаю, што Святы Айцец будзе вельмі задаволены магчымасцю наведаць Мексіку, асабліва ўспамінаючы цёплы прыём, які сустрэў тут яго папярэднікаў, Яна Паўла II і Бэнэдыкта XVI», — сказаў кардынал. Ватыканскі дыпламат атрымаў з рук Прэзідэнта Мексікі «Ордэн ацтэкскага арла» — вышэйшую ўзнагароду краіны для замежных палітыкаў. У спецыяльным паведамленні з гэтай нагоды было падкрэслена, што кардынал Паралін мае заслугі перад Мексікай, бо ў якасці супрацоўніка Апостальскай Нунцыятуры ў Мехіка ў 1989-1992 гг. шмат у чым паспрыяў візіту Яна Паўла II у 1990 г. у гэтую краіну і ўсталяванню поўных дыпламатычных адносін са Святым Пасадам, якія былі спынены ў сярэдзіне ХІХ ст., у адказ на нацыяналізацыю касцёльнай маёмасці і радыкальнае аддзяленне Касцёла ад дзяржавы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.