Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа спачувае ў сувязі з крушэннем малайзійскага пасажырскага самалёта |
Святы Айцец
|
18.07.2014 16:38 |
Святы Айцец Францішак са смуткам успрыняў навіну аб крушэнні самалёта «Malaysian Airlines» на ўсходзе Украіны — рэгіёне, дзе адбываецца супрацьстаянне. У спецыяльнай заяве Прэс-службы Святога Пасаду гаворыцца, што Пантыфік узносіць малітвы за шматлікіх ахвяр інцыдэнту і іх родных.
У сувязі з трагедыяй Папа чарговы раз звяртаецца з «сардэчным заклікам» да ўсіх бакоў канфлікту шукаць міру і вырашэння праблем шляхам дыялогу, каб пазбегнуць далейшых страт нявінных чалавечых жыццяў. Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.17 ліпеня 2014 г. над тэрыторыяй Данецкай вобласці Украіны пацярпеў крушэнне малайзійскі пасажырскі самалёт «Боінг 777», на борце якога знаходзіліся 298 чалавек. Усе яны загінулі. У ліку ахвяр, як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Польшчы, была і аўстралійская законніца Філамэна Цернан, якая вярталася з рэкалекцый сваёй Кангрэгацыі Святога Сэрца Езуса. Таксама гэтым рэйсам ляцелі дэлегаты ХХ Міжнароднай канферэнцыі па СНІДу, пачатак якой планаваўся ў Мельбурне на 20 ліпеня. (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.