Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай на Тайвані |
Святы Айцец
|
24.07.2014 15:27 |
Святы Айцец з болем успрыняў паведамленне аб аварыі пасажырскага самалёта паблізу тайваньскага горада Магун. Ён накіраваў тэлеграму за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна на імя арцыбіскупа Тайпэя, у якой Папа просіць перадаць свае шчырыя спачуванні сем’ям ахвяр катастрофы, запэўнівае ў малітве за ўсіх пацярпелых і складае пажаданні суцяшэння, сілы і спакою.
Аварыйнае прызямленне самалёта авіякампаніі «TransAsia Airways» на Тайвані абярнулася гібеллю людзей, якія знаходзіліся на борце. Па апошніх дадзеных авіякампаніі, ахвярамі экстранага прызямлення сталі 48 чалавек. Яшчэ 10 выжылі — усе яны шпіталізаваны. Усяго на борце знаходзіліся 54 пасажыры і 4 члены экіпажа. На месцы катастрофы працягваюцца пошукава-выратавальныя працы. Самалёт здзяйсняў пералёт з міжнароднага аэрапорта Гаосюн, які лічыцца другім па велічыні горадам на востраве, у адзіны на архіпелагу Пэнху горад Магун.Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.