Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Папа Францішак наведаў сталоўку для супрацоўнікаў Ватыкана |
| Святы Айцец |
| 26.07.2014 17:30 |
|
Дырэктар сталоўкі адзначыў, што Папа вёў сябе як “самы сціплы з працаўнікоў”. Пантыфік запытаўся ў персаналу пра жыццё і настрой. Пасля абеду было зроблена супольнае фота з Папам, і ён адправіўся назад у сваю рэзідэнцыю. Хоць візіт Святога Айца быў “проста громам сярод яснага неба”, прызнаўся Франко Паіні, аднак стаў “адным з найвялікшых задавальненняў” у жыцці. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Папа Францішак 25 ліпеня 2014 г. нечакана прыйшоў на абед у сталоўку для супрацоўнікаў Ватыкана і Святога Пасаду. Нароўні з усімі іншымі яе наведвальнікамі Пантыфік стаў у чаргу з падносам у руцэ і ўзяў “пятнічную” ежу – рыбу і пасту. Затым Святы Айцец сеў за адзін ca сталоў разам з некалькімі ватыканскімі служачымі.
для друку
Ватыканскае радыё