Пантыфік узгадаў пра гадавіну пачатку Першай сусветнай вайны і заклікаў да міру |
Святы Айцец |
28.07.2014 13:30 |
Пантыфік прызнаўся, што яго асаблівую заклапочанасць выклікаюць “тры крызісныя рэгіёны”: Блізкі Усход, Ірак і Украіна. “Я прашу, каб вы працягвалі лучыцца са мной у малітве, каб Пан мог даць народам і ўладам гэтых рэгіёнаў мудрасць і сілу, неабходныя для спрыяння шляху міру, ставячыся да кожнага абвінавачвання з цвёрдасцю дыялогу, перамоў і сілай прымірэння”, - сказаў Папа. “У цэнтры кожнага рашэння павінны стаяць не асабістыя інтарэсы, але агульнае дабро і павага да кожнага чалавека”, - дадаў Святы Айцец. (AG) |