Святы Айцец прызначыў свайго пасланніка ў Ірак |
Святы Айцец |
08.08.2014 15:42 |
7 жніўня кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі прачытаў зварот Папы Францішка ў сувязі з сітуацыяй у Іраку, у якім Пантыфік звярнуўся да міжнароднай супольнасці і сумленняў усіх з заклікам пакласці канец “трываючай гуманітарнай драме” ў гэтай краіне, абараніць пераследаваных і дапамагчы тым, хто застаўся без даху над галавой. Папа з заклапочанасцю сочыць за навінамі, якія прыходзяць з Ірака, і далучаецца да закліку мясцовых біскупаў аб малітве ўсяго Касцёла аб дары міру для гэтай краіны. Святы Айцец звярнуўся да вернікаў праз свой акаунт у “Твітэры”, дзе напісаў: “Прашу ўсіх людзей добрай волі далучыцца да маёй малітвы за іракскіх хрысціян і ўсе супольнасці, якія падвяргаюцца пераследу”. (AG)
|