Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа прывітаў удзельнікаў дабрачыннай ініцыятывы ў Аргенціне па дапамозе самым бедным
Святы Айцец
12.08.2014 16:35

Папа Францішак прывітаў удзельнікаў дабрачыннай ініцыятывы “Más por Menos”, падчас якой мільёны аргенцінскіх католікаў штогадова збіраюць ахвяраванні на патрэбы самых бедных катэгорый насельніцтва краіны. Сёлета ініцыятыва пройдзе пад дэвізам “Дзякуй за тваю дапамогу”.

У пасланні, скіраваным за подпісам Дзяржаўнага сакратара кардынала Пьетро Параліна, Святы Айцец заклікаў аргенцінскіх католікаў “перажыць з простымі і канкрэтнымі жэстамі, са шчодрасцю і без прывязанасці да матэрыяльных дабротаў, заклік Езуса быць соллю зямлі і святлом свету, праз сведчанне веры, братэрскай любові, салідарнасці і дзялення з самымі патрабуючымі, бачачы ў іх аблічча Хрыста”.

Папа папрасіў сваіх землякоў не пераставаць маліцца за яго і ягонае служэнне Касцёлу і даверыў заступніцтву Маці Божай з Лухан, апякункі аргенцінскага народа, плёны дабрачыннай ініцыятывы і ўсіх, хто прыме ў ёй удзел.

Агульнанацыянальны збор ахвяраванняў на патрэбы бедных праводзіцца Каталіцкім Касцёлам у Аргенціне штогод. Звычайна падчас акцыі збіраецца некалькі мільярдаў еўра, якія выкарыстоўваюцца на пабудову дамоў і грамадскіх сталовых, падтрымку мікрапрадпрыемстваў і адрасную дапамогу патрабуючым.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.