Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак узначаліў беатыфікацыйную Імшу ў Сеуле
Святы Айцец
16.08.2014 19:26

16 жніўня 2014 г. у Сеуле на цэнтральнай плошчы Кванхвамун Папа Францішак узначаліў урачыстую святую Імшу, падчас якой адбылася беатыфікацыя Пола Юн Джы-чжуна і 123 іншых карэйскіх хрысціян, загінуўшых за веру ў ХІХ ст. У Імшы прынялі ўдзел каля 800 тысяч чалавек.

Папа звярнуўся ў гаміліі да першых гадоў існавання Касцёла ў Карэі. Па словах Пантыфіка, гераічная ахвяра шматлікіх мучанікаў зрабіла плённымі і багатымі яго перспектывы, дзякуючы ім Евангелле Хрыста вырасла, як вялікае дрэва, а яго плёны распаўсюдзіліся таксама за межамі краіны і ўсяго азіяцкага кантынента. Святы Айцец нагадаў пра перамогу і сведчанне тых, хто заплаціў за сваю веру ў Бога самы вялікі кошт, дадаўшы, што Пол Юн Джы-чжун і яго паплечнікі пазначылі сваю прадвесніцкую місію мучаніцтвам і сталі зернем новых хрысціян.

“Іх прыклад можа шмат сказаць нам, якія жывуць у грамадстве, дзе побач з незлічонымі багаццямі маўкліва расце самая крайняя беднасць; дзе рэдка слухаецца вокліч убогіх і дзе Хрыстус працягвае клікаць. Ён кліча нас любіць Яго і служыць Яму, працягваючы рукі нашым братам і сёстрам, якія знаходзяцца ў патрэбе”, - сказаў Папа.

Прыклад мучанікаў, па словах Пантыфіка, вучыць важнасці любові ў жыцці верай, а іх спадчына можа натхняць іншых людзей добрай волі гарманічна працаваць на карысць грамадства больш справядлівага, свабоднага і трываючага ў згодзе, але быць мучанікам азначае перадусім быць сведкам Езуса.

Перад Эўхарыстыяй Папа Францішак у чарговы раз спыніўся, каб прывітаць сваякоў ахвяраў затануўшага вясной 2014 г. парома “Севол”.

Пасля Імшы Святы Айцец на верталёце накіраваўся ў мястэчка Ккаттаннэ, створанае для сацыяльнай абароны бедных і патрабуючых падтрымкі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.