Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У межах візіту Святога Айца ў Паўднёвую Карэю адбыўся хрост бацькі аднаго з загінуўшых на пароме «Севол»
Святы Айцец
17.08.2014 15:44

17 жніўня 2014 г., чацвёрты дзень апостальскага падарожжа ў Паўднёвую Карэю, Папа Францішак пачаў з удзялення сакрамэнту хросту ў капліцы нунцыятуры ў Сеуле. Вернікам, які папрасіў аб уступленні ў хрысціянскую супольнасць, быў Лі О Джын, бацька аднаго з юнакоў, загінуўшых падчас крушэння пасажырскага парома “Севол” у красавіку 2014 г.

Яшчэ перад прыездам Пантыфіка ён здзейсніў пешую пілігрымку, прайшоўшы амаль 900 км і несучы ў руках драўляны крыж. 15 жніўня 2014 г. перад святой Імшой на стадыёне ў Тэджоне мужчына падышоў да Святога Айца і папрасіў аб удзяленні сакрамэнту.

У цырымоніі прынялі ўдзел іншыя дзеці Лі О Джына. Праводзіў абрад карэйскі святар, а Пантыфік здзейсніў паліванне вадой і намашчэнне святым хрызмам. Лі О Джын пажадаў хрысціцца пад іменем Францішак.

Падчас крушэння парома “Севол” загінулі амаль 300 чалавек, большасць з якіх склалі падлеткі. Папа назваў трагедыю “нацыянальнай катастрофай”, а ў якасці сімвалу салідарнасці са сваякамі загінуўшых носіць на сутане падчас свайго візіту ў Паўднёвую Карэю маленькую жоўтую ленту.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.