| Папа Францішак патэлефанаваў бацькам амерыканскага журналіста, забітага ў Іраку |
| Святы Айцец |
| 22.08.2014 13:39 |
|
40-гадовы Джэймс Фоулі быў католікам. Ён скончыў езуіцкі ўніверсітэт ў Маркецце, у штаце Вісконсін. Са сваімі выкладчыкамі журналіст заўсёды быў у кантакце: апавядаў пра свае перамяшчэнні па тэрыторыях, ахопленых вайной, пра гуманітарныя ініцыятывы, у якіх прымаў удзел, але перадусім прасіў падтрымліваць яго малітвай. Менавіта малітва на ружанцы – як ён сам расказаў у адным з лістоў – давала яму сілу і ўнутраную свабоду падчас зняволення ў Лівіі ў 2011 г., а затым у Сірыі ў 2012 г. Маці Джэймса Фоулі адзначыла, што ганарыцца адвагай, якую яе сын прадэманстраваў, ахвяруючы сваім жыццём, каб паказаць свету пакуты народаў, а таксама звярнуўшыся да тэрарыстаў з просьбай аб збаўленні іншых закладнікаў. (AG) |


21 жніўня 2014 г. Папа Францішак патэлефанаваў бацькам амерыканскага рэпарцёра Джэймса Фоулі, варварскі забітага ісламскімі тэрарыстамі ў Іраку, каб выказаць ім сваю блізкасць і раздзяліць іх боль. Бацькі забітага журналіста былі вельмі ўзрушаны і ўдзячны Святому Айцу за падтрымку, распавёў амерыканскі езуіт а. Джэймс Марцін.
для друку
Ватыканскае радыё