Дзень незалежнасці Украіны быў агорнуты малітвай Святога Айца |
Святы Айцец |
25.08.2014 10:37 |
«Дарагія браты і сёстры, сёння мае думкі асаблівым чынам скіраваны да ўмілаванай зямлі Украіны, якая адзначае нацыянальнае свята, да ўсіх яе сыноў і дачок, да іх жаданняў міра і спакою, якім пагражае сітуацыя напружанасці і канфлікту, што не падае прыкмет памяньшэння, выклікаючы вялікую колькасць пакутаў сярод грамадзянскага насельніцтва. Даверым Пану Езусу і Маці Божай усю краіну і супольна памолімся, у першую чаргу за ахвяраў, іх сем’і і тых, хто пакутуе. Я атрымаў ліст ад аднаго біскупа, які распавёў пра ўвесь гэты боль. Памолімся за ўмілаваную зямлю Украіны ў дзень яе нацыянальнага свята!», — сказаў Папа Францішак. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |