Папа Францішак прывітаў вальдэнсаў і метадыстаў |
Святы Айцец |
25.08.2014 17:32 |
Пасланне да 180-ці дэлегатаў падпісаў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца, кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Францішак выказаў удзельнікам падзеі сваю «духоўную блізкасць» і запэўніў, што просіць Бога «дазволіць усім хрысціянам надалей крочыць па шляху поўнай еднасці, каб сведчыць аб Пане Езусе Хрысце і несці святло і сілу Яго Евангелля людзям нашага часу». Пасланне Пантыфіка было прачытана на першай сесіі Сінода, мадэратарам вальдэнскай секцыі, пастарам Эўджэніа Бернардзіні. Сінод вальдэнскіх і метадысцкіх Цэркваў cкончыцца 29 жніўня. Падчас яго будзе абмяркоўвацца тэма сведчання веры ў кантэксце секулярызацыі і культурных перамен, характэрных для Італіі і ўсёй Еўропы. Паводле Беларускай рэдакцыі ватыканскага радыё, (AYU)
|