Папа скіраваў тэлеграму з нагоды забойства ў Бурундзі трох італьянскіх місіянерак |
Святы Айцец |
09.09.2014 13:43 |
Трагедыя адбылася ў кляштары горада Каненге на ўсходзе Бурундзі. 75-гадовая с. Лючыя Пулічы і 83-гадовая с. Вольга Раскецці загінулі ад рук нявядомага злачынцы 7 верасня 2014 г. Трэцяя законніца, 79-гадовая с. Бернардэта Боджан, загінула ў тым жа месцы раніцай наступнага дня. Мясцовая паліцыя пакуль не называе дакладных матываў злачынства. Па адной з версій, місіянеркі маглі стаць ахвярамі псіхічна хворага чалавека. У тэлеграме адзначаецца, што з прычыны цяжкой страты дбайных місіянерак
Пантыфік выказвае сваю блізкасць усёй кангрэгацыі і жадае, “каб пралітая
кроў стала семем надзеі для будаўніцтва сапраўднага братэрства паміж
народамі”. Святы Айцец паабяцаў маліцца ў інтэнцыі гэтых “шчодрых сведак
Евангелля”. (AG) |