| Ватыкан ахвяраваў 100 тысяч еўра музею «Аўшвіц-Біркенаў» |
| Святы Айцец |
| 30.09.2014 16:50 |
|
«Сума невялікая, таму што нашы магчымасці абмежаваны, але ёй мы жадаем выказаць поўную падтрымку праекту, рэалізацыяй якога займаецца фонд», — адзначыў Дзяржаўны сакратар кардынал Пьетро Паралін у лісце, які суправаджаў ахвяраванне. Апостальская Сталіца далучылася да 30 краін, якія падтрымліваюць пастаяны бюджэт фонда «Аўшвіц-Біркенаў» у 120 мільёнаў еўра, неабходны для поўнага пакрыцця коштаў утрымання музея памяці ахвяраў Халакосту. Паловa ўсіх ахвяраванняў на карысць Дзяржаўнага музея Аўшвіц-Біркенаў прыходзіць з боку Германіі. (AG) |


Папа Францішак падтрымаў ініцыятыву ахвяраваць 100 тысяч еўра фонду «Аўшвіц-Біркенаў», які апякуецца аднайменным музеем, створаным на тэрыторыі комплекса канцэнтрацыйных лагераў часоў ІІ Сусветнай вайны каля польскага Асвенцымa.
для друку
Ватыканскае радыё