Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з удзельнікамі генеральнай асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на тэму «Сям’я і будучыня Еўропы»
Святы Айцец
03.10.2014 16:30

3 кастрычніка Папа Францішак сустрэўся з іерархамі, якія прымалі ўдзел у генеральнай асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на тэму «Сям’я і будучыня Еўропы», што праходзіла ў мінулыя дні ў Рыме. Касцёл у Беларусі прадставіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, старшыня Рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па справах сям’і.

Пантыфік заклікаў, каб парафіяльныя супольнасці былі «сем’ямі сем’яў»: менавіта такія асяроддзі могуць па-сапраўднаму дапамагчы нарачоным сур’ёзна рыхтавацца да сужэнства, а сужэнцам браць пад апеку дзяцей, якія засталіся без бацькоў. У Еўропе, падкрэсліў Папа, не можа быць недахопу ў палітычнай і сацыяльнай падтрымцы сем’яў, асабліва тых, якія перажываюць рознага роду праблемы, і Касцёл, у сваю чаргу, павінен дзяліцца сваім досведам і быць прысутным у розных сферах жыцця сучасных людзей.

Супрацоўніцтва паміж пастырамі і сем’ямі павінна распаўсюджваецца і на галіну адукацыі, перакананы Пантыфік. Святы Айцец адзначыў, што менавіта сям’я «з’яўляецца школай чалавечнасці, братэрскай любові, адзінства»; менавіта яна рыхтуе сталых і адказных грамадзян, а адкрытае супрацоўніцтва паміж Касцёлам і сям’ёй «спрыяе фарміраванню духу справядлівасці, салідарнасці, міру і мужнасці».

Папа нагадаў пра адказнасць бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей і іх права рабіць гэта ў адпаведнасці са сваімі маральнымі і рэлігійнымі перакананнямі, падкрэсліў, што ў першую чаргу бацькі з’яўляюцца «педагогамі сваіх дзяцей».

Пантыфік звярнуў увагу, што лакальныя Касцёлы ў Еўропе павінны развіваць узаемныя адносіны і садзейнічаць належнаму супрацоўніцтву для плённай евангелізацыі, і заахвоціў іерархаў быць «прароцкім голасам» у еўрапейскім грамадстве.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.