Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Cвяты Айцец моліцца за зніклых мексіканскіх студэнтаў |
Святы Айцец
|
30.10.2014 13:19 |
Святы Айцец узгадаў пра зніклых 26 верасня 2014 г. 43 мексіканскіх студэнтаў — удзельнікаў маніфестацыі супраць рэформы сістэмы адукацыі, якія паводле версіі паліцэйскіх маглі быць выкрадзены і забіты па загадзе тагачаснага мэра горада Ігуале, звязанага з крымінальнымі групоўкамі, які на дадзены момант хаваецца ад следства.
Звяртаючыся да прысутных на агульнай аўдыенцыі іспанамоўных пілігрымаў, і ў прыватнасці да вернікаў з Мексікі, Папа Францішак выказаў сваю блізкасць і запэўніў у малітве за ўвесь народ краіны. «Сёння жадаю ўзнесці малітву і наблізіць да нашага сэрца ўвесь мексіканскі народ, які пакутуе па прычыне знікнення сваіх студэнтаў і многіх іншых падобных праблем. Няхай нашыя братэрскія сэрцы будуць побач з імі ў гэты момант», — заклікаў вернікаў Папа.
Безвыніковы пошук ахвяраў пераследу працягваецца ўжо больш за месяц. У розных гарадах Мексікі праходзяць пратэстныя акцыі з патрабаваннем знайсці зніклых студэнтаў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.