Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак наведаў Ватыканскія гроты
Святы Айцец
03.11.2014 12:26

2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, Папа Францішак наведаў гроты пад базылікай св. Пятра. Святы Айцец падтрымаў шматгадовую традыцыю малітвы за Пантыфікаў, целы якіх пакояцца ў гэтым месцы, і за ўсіх памерлых.

Падзея мела прыватны характар.

Ватыканскія гроты знаходзяцца пад базылікай св. Пятра, але над былой святыняй IV ст., пабудаванай па загадзе імператара Канстанціна. Там ёсць капліцы, прысвечаныя розным святым і грабніцы каралёў, каралеў і Пантыфікаў, пачынаючы з Х ст. Асаблівым і самым шанаваным месцам тут з’яўляецца магіла св. Пятра.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.