Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік: суперніцтва і ганарыстасць аслабляюць Касцёл
Святы Айцец
03.11.2014 16:57

Мы павінны дзейнічаць у духу пакоры і гармоніі, не шукаючы сваіх уласных інтарэсаў; суперніцтва і ганарыстасць — два “чарвякі”, якія аслабляюць Касцёл, адзначыў Папа 3 лістапада ў гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

Аналізуючы фрагмент Паслання св. Паўла да Філіпянаў, Папа Францішак адзначыў, што радасць біскупа палягае на тым, каб бачыць у сваім Касцёле любоў, адзінства і гармонію. Гэта гармонія — дар Святога Духа, але кожны павінен унесці ў яе нешта ад сябе. Вось чаму апостал Павел заклікае Філіпянаў «нічога не рабіць дзеля разладу ці дзеля пустой пахвальбы». Пантыфік з жалем адзначыў, што ў касцёльных установах можна знайсці суперніцтва і ганарыстасць, якія парушаюць гармонію, створаную Святым Духам. І лекам і на гэта ёсць пакора. Прыкладам такой паставы з’яўляецца св. Марцін дэ Порэс, сціплы дамініканін, успамін якого 3 лістапада адзначае Касцёл.

«Гэта дрэнна, калі ў касцёльных установах, дыяцэзіях, парафіях ёсць людзі, якія шукаюць сваіх уласных інтарэсаў, а не служэння і любові», — сказаў Папа. Пантыфік заклікаў кожнага зрабіць рахунак сумлення і спытаць сябе: ці прысутнічаюць гармонія, любоў, аднадушнасць, згода, пакора ў яго супольнасці? Шчыры адказ на гэта пытанне, на думку Папы Францішка, магчыма, дапаможа знайсці штосьці, што варта палепшыць.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.