Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: эгаізм перашкаджае адказаць на запрашэнне Бога |
Святы Айцец |
04.11.2014 15:57 |
![]() Як адзначыў Папа, бескарыслівасць Бога мабілізуе нас верыць у Яго шчодрасць і вучыць нас Яго свабодзе, таму што збаўленне не можа быць куплена – гэта найвялікшы дар. Калі мы глядзім на крыж, мы павінны разумець, што «гэта ўваход на свята», адзначыў Святы Айцец. Менавіта крыж дапамагае нам не баяцца бескарыслівасці Бога, бо на ім Езус памёр за нашу магчымасць удзельнічаць у Божым свяце. «Мы павінны адкрыць нашыя сэрцы, зрабіць усё, што мы можам з нашага боку», але не забывацца, што «вялікае свята робіць Бог», сказаў Папа падчас сваёй гаміліі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё, (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.