Пантыфік памоліцца перад Турынскай плашчаніцай і ўшануе памяць св. Яна Боско |
Святы Айцец |
06.11.2014 14:22 |
Выстаўленне славутай рэліквіі для публічнага ўшанавання вернікамі будзе адбывацца ў рамках святкавання юбілею італьянскага святога, з 19 красавіка па 24 чэрвеня 2015 г. Апошні раз Турынская плашчаніца выстаўлялася для публічнага ўшанавання вясной 2010 г. У яе адарацыі прынялі ўдзел больш за 2 млн. чалавек, сярод якіх быў таксама Папа Бэнэдыкт XVI. Папа Францішак яшчэ не наведваў Турын, але прымаў удзел у відэаадарацыі перад славутай рэліквіяй, якая праводзілася ў Вялікую суботу 30 сакавіка 2013 г. праз каналы італьянскага тэлебачання “Rai”. Тады Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з адмысловай прамовай, у якой адзначыў каштоўнасць Турынскай плашчаніцы — рэліквіі, якая «прамаўляе да нашага сэрца і падштурхоўвае ўзысці на гару Кальварыю, глядзець на дрэва крыжа і пагрузіцца ў красамоўнае маўчанне любові». «Дазволім гэтаму позірку, скіраванаму не ў нашы вочы, а ў сэрца, дасягнуць нас. Паслухаем тое, што ён хоча сказаць нам, у маўчанні, пераходзячы праз саму смерць», — заклікаў у той час у сваім звароце Пантыфік. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |