Папа аўтарызаваў зацвярджэнне дэкрэтаў аб гераічнасці цнотаў |
Святы Айцец
|
08.11.2014 16:29 |
7 лістапада падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак аўтарызаваў зацвярджэнне дэкрэтаў аб гераічнасці цнотаў васьмі будучых благаслаўлёных.
Сярод іх —12-гадовы італьянец Сільвіо Дзісэнья, жыццё якога насіла рысы глыбокіх адносін з Езусам, адзначалася частай малітвай, рэгулярным удзелам у святой Імшы, дабрынёй і любоўю ў служэнні бліжнім, адказным выкананнем юнацкіх абавязкаў. У 11 гадоў у хлопца быў дыягназаваны рак косці, але ён працягваў жыццё з Богам, ахвяруючы свае пакуты за збаўленне свету. Памёр Сільвіо Дзісэнья 24 верасня 1979 г., слава пра святасць яго жыцця распаўсюдзілася па ўсім свеце.
Сярод іншых будучых благаслаўлёных, дэкрэты аб гераічнасці цнотаў якіх былі прадстаўлены Пантыфіку, чылійскі капуцын Франсіско Масіміяно Вальдэс Суберкасо; італьянскі бэнэдыктынец Ільдэбрандо Грэгары; італьянскі святар з кангрэгацыі Араторыя св. Філіпа Нэры Раймондо Кальгана; нямецкі рэдэмптарыст Пелагіўс Заўтэр; ірландскі езуіт Джон Суліван і дзве свецкія верніцы з Францыі: Жана Манс і Марта Робін.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|