Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа абмеркаваў з Прэзідэнтам Ганы наступствы эпідэміі Эболы
Святы Айцец
10.11.2014 16:26

Гуманітарны крызіс у Заходняй Афрыцы, выкліканы эпідэміяй Эболы, і іншыя міжнародныя праблемы абмеркаваў Папа Францішак з Прэзідэнтам Ганы Джонам Драмані Махамам, якога прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 10 лістапада.

Афрыканскі палітык сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром Святога Пасаду кардыналам Пьетро Паралінам і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, які яшчэ працягвае выконваць абавязкі Сакратара па адносінах з дзяржавамі, а на днях быў прызначаны прэфектам Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры.

Падчас перамоваў, якія прайшлі ў сардэчнай атмасферы, гаворка ішла пра добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Ганай, адзначаўся ўклад Касцёла ў сацыяльную, адукацыйную, медыцынскую сферы жыцця краіны. Падкрэслівалася важнасць спрыяння дыялогу паміж рознымі кампанентамі грамадства і неабходнасць клопату аб інстытуце сям’і.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.