Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак наведаў старажытныя святыні ў Стамбуле
Святы Айцец
29.11.2014 15:27

29 лістапада ў рамках свайго апостальскага падарожжа ў Турцыю Папа Францішак прыбыў у Стамбул. Пасля дня, праведзенага ў Анкары і прысвечанага галоўным чынам сустрэчам з палітычнымі элітамі і мусульманскімі лідарамі, Святы Айцец застанецца ў другім па значнасці горадзе краіны да канца свайго візіту.

Гэтая частка пілігрымкі Пантыфіка будзе насіць пераважна душпастырскі і экуменічны характар.

У першай палове дня Папа здзейсніў візіт у старажытны сабор св. Сафіі, які з 1935 г. з’яўляецца музеем, а затым наведаў мячэць Султанахмет, вядомую таксама як “Блакітная мячэць”. Тут, паводле мусульманскай традыцыі, Пантыфік зняў абутак і ў некалі самай галоўнай святыні Атаманскай імперыі спыніўся на хвіліну маўклівай адарацыі.

Пасля Святы Айцец накіраваўся ў Папскае дыпламатычнае прадстаўніцтва, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовых каталіцкіх супольнасцяў розных абрадаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.