Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак сустрэнецца з дэлегацыяй лютэранаў з Германіі |
Святы Айцец |
03.12.2014 15:42 |
![]() Нагодай для візіту стане падвядзенне вынікаў завершанага некалькі дзён таму экуменічнага праекту «2017 — разам на шляху», накіраванага на азнаямленне грамадскасці з сумесным дакументам Сусветнай лютэранскай федэрацыі і Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. У дыскусіі, якая пройдзе 18 снежня ў Рыме на тэму «Як мы можам разам адзначыць 2017 год як свята Хрыста?», прымуць удзел лютэранскія і каталіцкія іерархі. Аб’яднананая Лютэранская Царква Германіі налічвае 9,5 мільёнаў вернікаў, яе ўзначальвае епіскап Шверына Герхард Ульрых. Стваральнік Рэфармацыі Марцін Лютэр прыйшоў у Вечны горад, верагодна, у 1511 г., калі быў яшчэ каталіцкім манахам. Пра яго прабыванне ў Рыме не захавалася ніякай інфармацыі. Таксама нявызначанай застаецца дата яго падарожжа. Да гэтага часу лічылася, што гэта былі чатыры тыдні ў канцы снежня 1510 г. і пачатку студзеня 1511 г. Аднак нядаўнія даследаванні паказалі, што Лютэр быў у Рыме на год пазней. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.