6 снежня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак зацвердзіў шэраг беатыфікацыйных дэкрэтаў.
Гаворка ідзе пра прызнанне цудаў, здзейсненых праз заступніцтва французскай законніцы Жанны Эміліі дэ Вільнёў, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр Беззаганнага Зачацця, законніцы Марыі Альфонсіны Даніл Гаттас, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр Найсвяцейшага Ружанца, якая нарадзілася ў Іерусаліме, і законніцы Марыі ад Укрыжаванага Езуса з Ордэна босых кармэлітаў, якая нарадзілася ў Галілеі.
Таксама Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў італьянскай законніцы Франчэскі Прэсціджакама, заснавальніцы Інстытута сясцёр Святога Уцелаўлёнага Слова, іспанскай законніцы Марыі Сэкуэр Гая, заснавальніцы Ордэна сясцёр Апосталак Укрыжаванага Хрыста, чэшскай законніцы Адальбэрты Гасмандовай, якая памерла ў 1988 г., іспанкі Прасэдэ Фернандэс Гарсія, свецкай верніцы, маці сям’і, якая належала да Трэцяга ордэна св. Дамініка, і свецкай верніцы, маці сям’і Элізабеты Таска з італьянскага рэгіёну Венета.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|