Папа выказаў блізкасць і падтрымку хрысціянам Блізкага Усходу |
Святы Айцец |
12.12.2014 16:20 |
Пантыфік нагадаў, што цяжкая сітуацыя на Блізкім Усходзе прымушае вернікаў пакідаць рэгіён. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да новых душпастырскіх патрэб і кідае падвоены выклік: захавання вернасці паходжанню і інтэграцыі ў новы культурны кантэкст. Па словах Папы, імкненне вернікаў Блізкага Усходу ў напрамку больш «бяспечных» месцаў памяншае прысутнасць хрысціян на «зямлі прарокаў, першых прапаведнікаў Евангелля, мучанікаў і шматлікіх святых, у калысцы пустыннікаў і манаства». У сувязі з гэтым Пантыфік заклікаў удзельнікаў Сінода Сіра-Каталіцкай Царквы паразважаць аб сітуацыі сваіх епархій, якія «патрабуюць дбайных пастыраў і адважных вернікаў, здольных сведчыць аб Евангеллі ў часам няпростых адносінах з асобамі іншых народнасцяў і рэлігій». (AG) |