У Ватыкане прайшла апошняя агульная аўдыенцыя Пантыфіка ў 2014 годзе |
Святы Айцец |
18.12.2014 14:21 |
Да гэтай лічбы трэба дадаць вернікаў, якія прымалі ўдзел у гэтых аўдыенцыях спантанна, знаходзячыся на плошчы св. Пятра і за яе межамі. Самым шматлікім у 2014 годзе стаў красавік, які сабраў на агульных аўдыенцыях 205 тыс. вернікаў. Жнівеньскія сустрэчы сталі самымі малаколькаснымі, на іх прыйшло 25 тыс. чалавек. У сярэднім на сустрэчу са Святым Айцом кожную сераду збіралася каля 30 тыс. чалавек. Трэба адзначыць, што аўдыенцыі з удзелам Папы Францішка за няпоўны 2013 г. (першая аўдыенцыя пасля абрання Пантыфіка прайшла 27 сакавіка) сабралі больш за 1,5 млн. вернікаў. Для параўнання, серадовыя сустрэчы з удзелам Бэнэдыкта XVI у 2012 г. наведала каля 500 тыс. чалавек. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |