Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У сакавіку Папа Францішак наведае санктуарый у Пампеях |
Святы Айцец
|
30.12.2014 16:01 |
21 сакавіка 2015 г. Папа Францішак наведае Пампеі і памоліцца ў санктуарыі Маці Божай Ружанцовай. Гэты візіт распачне трэцяе апостальскае падарожжа Святога Айца ў італьянскі рэгіён Кампанія.
Па словах арцыбіскупа Тамаза Капута, візіт Пантыфіка – вялікі падарунак для мясцовай супольнасці. “Мы чакаем, што Папа Францішак пакажа нам шлях, па якім трэба ісці, каб быць яшчэ бліжэй да народа і салідарней з ім”, - сказаў іерарх.
У мінулым Рымскія Пантыфікі не раз наведвалі Пампеі. У 1979 г. з гэтага санктуарыя распачаў сваё апостальскае падарожжа ў Неапаль святы Ян Павел II, куды затым вярнуўся ў 2003 г. для закрыцця Года Ружанца. Бэнэдыкт XVI таксама наведаў касцёл Маці Божай Ружанцовай у Пампеях у 2008 г.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.