Святы Айцец сустрэнецца з Ангелай Меркель |
Святы Айцец
|
07.01.2015 17:19 |
21 лютага Папа Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі Канцлера Германіі Ангелу Меркель. Інфармацыю пацвердзіў намеснік кіраўніка Прэс-службы Святога Пасаду Чыра Бэнэдэціні.
Гэта будзе другі візіт кіраўніка германскага ўраду ў Ватыкан падчас Пантыфікату Папы Францішка. У маі 2013 г. Папа размаўляў з Ангелай Меркель, у прыватнасці, пра фінансавы крызіс у Еўропе і яго наступствы. У той час яны таксама закранулі сацыяльна-палітычную, эканамічную і рэлігійную сітуацыю ў Еўропе і свеце.
Асаблівая ўвага звярталася на клопат аб правах чалавека, пераслед хрысціян, рэлігійную свабоду і міжнароднае супрацоўніцтва на карысць міру. Папа і Канцлер абмяняліся поглядамі на Еўропу як на “супольнасць каштоўнасцяў і яе адказнасць у свеце” і выказалі пажаданне, каб “усе грамадзянскія і рэлігійныя кампаненты спрыялі развіццю, заснаванаму на годнасці чалавека і нахтнёнаму прынцыпамі субсідыярнасці і салідарнасці”.
Заклапочанасць Пантыфіка ў апошні час выклікае, у прыватнасці, сітуацыя ва Украіне і еўрапейская палітыка адносна бежанцаў.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|